Выдавецтва «Адукацыя i выхаванне» вiншуе з днём вялiкай Перамогi

  • 09 мая 2023 13:03:00

Бор нам сумна хістаў галавой, Апускаліся нізка аблокі. На кургане Пад гонкай сасной Мы паставілі камень высокі.

Нізка слалі бярозы лісты, Быццам зналі пра нашую страту. Мы ж пад зоркай На камені тым Напісалі журботную дату.


Пятрусь Броўка


Дзень Вялікай Перамогі — дзень памяці і смутку.

Прайшло ўжо 78 год з гэтага дня — аднаго з галоўных у нашай гісторыі. Усё менш застаецца жывых сведкаў вайны. Зараз малодшаму з іх — 96 гадоў. Калі ў вашай сям’і ўжо няма бабуляў і дзядуляў, якія прайшлі вайну, сённяшні дзень — нагода узгадаць іх гісторыі. Бо без ушанавання гэтай памяці немагчымая шчаслівая будучыня. 

Няхай у свеце пануюць мір і спакой! 

Мы памятаем!

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь