“Вясёлка” здзейсніць вандроўку ў свет любімых герояў літаратуры

  • 29 марта 2023 11:03:00

У сакавіку разам з запрошаным галоўным рэдактарам, членам рэдкалегіі, казачніцай Кацярынай ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВОЙ “Вясёлка” здзейсніць вандроўку ў свет любімых герояў літаратуры. Пісьменніца, якую чытачы ведаюць як Кніжную Фею, расказажа пра знакамітых герояў кніг, якія сталі вернымі сябрамі дзяцей, пазнаёміць чытачоў са сваімі персанажамі.

 

Таксама на старонках:

- казка “Залаты баль” Кацярыны Хадасевіч-Лісавой;

- “Танцы ў класічным стылі” ад Наталлі Бучынскай;

- прыгоды павучка Славіка, пра якія распавяла Алена Стэльмах;

- вершы Алеся Бачылы, Паўлюка Пранузы, Тодара Кляшторнага да юбілею паэтаў;

- урывак з “Мандарынавай гісторыі” пра сабачку Фанечку ад Аксаны Аракчэевай;

- казачныя сканворд і рэбусы.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь