Сустракайце выданне "Жывёльны свет Беларусі"!

  • 01 апреля 2023 13:03:00

Жывёльны свет Беларусі

С. М. Бялова

Асноўная мэта кнігі-атласа – пазнаёміць юнага чытача з жывёльным светам Беларусі, паказаць яго багацце і разнастайнасць. На яркіх каляровых фотаздымках прадстаўлены выявы звяроў, птушак, паўзуноў, кузурак, рыб, некаторых відаў амфібій, якія насяляюць нашыя лясы, лугі, балоты, рэкі і азёры. Тэксты з рубрыкі “А ці ведаеш ты, што…” пашыраюць і дэталізуюць школьныя веды дзіцяці і накіраваны на абуджэнне азнавальнай цікавасці. Гульнёвыя заданні тэматычна звязаны з ілюстрацыйным матэрыялам і дапамагаюць засвоіць новую інфармацыю, актывізуюць думку, развіваюць памяць, увагу, лагічнае і творчае мысленне. Практыкаванні на аснове працы з фразеалагізмамі, трапнымі прыказкамі і народнымі прыкметамі, загадкамі і асобнымі словамі арыентаваны на актывізацыю слоўніка, развіццё маўленчай культуры, далучэнне да духоўнай спадчыны беларускага народа. 

Выданне дапаможа арганізаваць вольны час дзіцяці і стане добрым памагатым у развіцці.

48 с.

Мяккі пераплёт

Набыць выданне на сайце aiv.by

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь