Супрацоўнікі “Беларускага гістарычнага часопіса” наведалі сустрэчу з Галінай Левінай
- 09 июля 2023 11:03:00
11 ліпеня 2023 г. у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным
музеі Якуба Коласа ў межах праекта "Простыя словы" адбылася творчая
сустрэча “Значнасць лiтаратурнага слова ў архiтэктурным асэнсаванні падзей” з
беларускім архітэктарам Галінай Левінай.
У ёй удзельнічалі намеснік галоўнага рэдактара рэдакцыі часопіса “Беларускі
гістарычны часопіс” Наталля Матусевіч і рэжысёр-пастаноўшчык сектара
інфармацыйных сістэм і тэхналогій Аляксей Камкоў.
У гасціннай абстаноўцы коласаўскага дома дачка архітэктараў
Леаніда Левіна і Наталлі Афанасьевай Галіна Леанідаўна Левіна распавяла аб
значэнні Слова пры стварэнні мемарыялаў. Стваральнікі мемарыялаў лічылі,
што словы дапаўняюць аповед пра
трагічныя гісторыі падзей вайны, і ў кожным месцы яны свае, унікальныя,
злучэнні слоў з архітэктурай. Пералічым некаторыя з іх.
…У Мемарыяльным комплексе "Хатынь" − паэтычныя
радкі беларускіх паэтаў Ніла Гілевіча і Петруся Броўкі, упершыню напісаныя для
помніка вершы. На камянях помніка ахвярам Халакосту ў Слуцку − словы самога
Леаніда Левіна. Г.Левіна адзначыла, што ён не выкарыстоўваў шаблонных і тыпавых
тэкстаў. Ён шукаў “нерв” гісторыі кожнага мястэчка і вёскі, што спазналі
жудасць ваеннага ліхалецця, у неабходных словах для такога месца памяці.
На сустрэчы гучалі радкі з успамінаў Леаніда Левіна пра Ніла
Гілевіча, Сяргея Грахоўскага, Максіма Танка, Янку Брыля, Аркадзя Куляшова.
Намеснік галоўнага рэдактара Наталля Матусевіч уручыла
Галіне Левінай нумар часопіса, у якім змешчана інтэрв’ю Леаніда Левіна “Народны
Храм Памяці” (2009, № 7). Таксама былі абмеркаваны планы далейшага
супрацоўніцтва і магчымасці новых публікацый.











Пожалуйста зарегистрируйтесь