Шаноўныя настаўнікі і выхавацелі!
- 07 октября 2023 16:30:00
Беларускамоўны часопіс для дзяцей “Вясёлка” (для вучняў пачатковых класаў) запрашае ў госці сяброў — маленькіх чытачоў, настаўнікаў, выхавацеляў.
У рэдакцыі працуе свой музей “Вясёлкі”, дзе выхаванцы здзейсняць вандроўку ў шматгадовую гісторыю часопіса “Вясёлка”, пазнаёмяцца з іншымі часопісамі і літаратурай выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”, атрымаюць падарункі, карысна і цікава правядуць час.
Запрашаем у госці!
Рэдакцыя часопіса “Вясёлка” знаходзіцца па адрасе: вул. Кальварыйская, 25, 3-і паверх, каб. 309. Папярэдні запіс абавязковы па тэлефонах: +375 17 200 81 92; +375 29 657 12 00. Ірына Ігараўна.









Пожалуйста зарегистрируйтесь