Сардэчна віншуем з Днём народнага адзінства!
- 17 сентября 2023 10:00:00
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 года № 206 заснавана новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства.
Дзень 17 верасня — важная дата ў гісторыі нашай краіны. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагаворуы, і назаўжды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. У 1939 годзе Беларусь зноў стала адзінай краінай.
Гэты дзень з'яўляецца знакавым на шляху фарміравання адзінай беларускай нацыі. Гэтае свята служыць напамінам аб подзвігу продкаў, якія змаглі выстаяць, захаваць традыцыі і духоўную спадчыну, сімвалізуе яднанне народа, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, дачыненне кожнага з нас да лёсу нашай радзімы.
Нам ёсць чым ганарыцца, наша краіна мае багатае гістарычнае мінулае. Сёння ад нашай згуртаванасці і стваральнай працы залежыць будучыня Рэспублікі Беларусь, поспехі ў развіцці краіны і дабрабыт грамадства. Мы павінны быць вартыя подзвігу сваіх продкаў, беражліва захоўваць гістарычную праўду і памяць, прытрымлівацца духоўных і маральных каштоўнасцей нашага грамадства, накіроўваць сумесныя намаганні на развіццё і працвітанне роднай Беларусі.
Здароўя, шчасця, міру, яднання, стваральнай працы на карысць нашай краіны!









Пожалуйста зарегистрируйтесь