“Роднае слова” працягвае традыцыю нумароў-альманахаў з майскім нумарам пра Янку Маўра
- 08 апреля 2023 14:03:00
Неардынарны настаўнік, які стаў знакамітым пісьменнікам.
Пачынальнік айчыннай дзіцячай літаратуры, чые фантастычныя і прыгодніцкія творы на гады апярэдзілі славутыя сюжэты А. дэ Сент-Экзюперы і А. Гайдара.
Творца, які валодаў дарам мастацкага прадбачання і першым апісаў… дыстанцыйную лекцыю…
“Роднае слова” працягвае традыцыю нумароў-альманахаў, прысвечаных вызначальным постацям беларускай літаратуры. Наш майскі нумар абавязкова здзівіць вас, прымусіць усміхнуцца і не аднойчы прамовіць: “А я і не ведаў!..”
Яго герой – Янка Маўр.
Толькі ў “Родным слове” – унікальныя даследаванні і практычныя матэрыялы:
сакрэт мастацкага прадбачання Янкі Маўра;
“шпацыр” па мінскіх адрасах пісьменніка;
“альбом” сяброўскіх шаржаў;
кінаўвасабленне творчасці;
гісторыя музейнага экспаната;
інтэлектуальныя гульні, літаратурныя квэсты і многае іншае.
Падпіска:
• на сайце часопіса да 19 красавіка
• у аддзяленнях Белпошты і Белдруку да 26 красавіка
• на сайце Белпошты
• электронная копія на сайце часопіса









Пожалуйста зарегистрируйтесь