“Роднае слова” – да Дня беларускага пісьменства

  • 13 августа 2023 11:00:00

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства выйдзе чарговы нумар часопіса “Роднае слова”, адметны матэрыяламі спецыяльнага праекта, прымеркаванага да 500-годдзя выдання славутай “Песні пра зубра” Міколы Гусоўскага: публікацыі даследчыкаў, якія бачылі арыгінал кнігі на ўласныя вочы; галерэя вобразаў твора, увасобленых сучаснымі мастакамі;

метадычныя рэкамендацыі навукоўцаў і досвед настаўнікаў-практыкаў.

Акрамя гэтага, чытачоў чакаюць завочнае падарожжа ў сталіцу сёлетняга свята беларускага пісьменства – Гарадок Віцебскай вобласці і чарговая сустрэча ў арт-лекторыі ад Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – гаворка пойдзе пра выданні друкарняў Беларусі ХVІ – першай паловы ХІХ ст.

Цалкам са зместам жнівеньскага нумара можна пазнаёміцца на сайце часопіса

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь