Прэзентацыя дзіцячых часопісаў на беларускай мове адбылася на Дні беларускага пісьменства ў Гарадку Віцебскай вобласці.
- 04 сентября 2023 10:00:00
Наведвальнікаў мерапрыемства знаёмілі з часопісам “Вясёлка” — адзіным беларускамоўным літаратурным часопісам для малодшых школьнікаў, і часопісам “Буся” — чытанкай-маляванкай для дашкольнікаў на роднай мове.
Галоўны рэдактар “Вясёлкі” Анастасія Віктараўна РАДЗІКЕВІЧ паведаміла гасцям гісторыю часопіса, якому ў гэтым годзе споўнілася 66 гадоў, узгадала аўтараў-класікаў, творы якіх у розны час друкаваліся на старонках, і пазнаёміла юных чытачоў з праектамі, якія прапануе сучасная “Вясёлка”.
Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне, а самыя актыўныя атрымалі падарункі і часопісы.












Пожалуйста зарегистрируйтесь