Пачынаем канікулы разам з часопісам “Вясёлка”
- 20 октября 2023 23:30:00
Часопіс “Вясёлка”
Сустрэча з чытачамі з сярэдніх школ № 3 і № 192 адбылася ў першы дзень восеньскіх канікул у музеі часопіса “Вясёлка”.
Мы прадставілі гасцям праекты часопіса “Вясёлка”. Асабліва цікава было пазнаёміцца з нумарамі, якія ў гэтым годзе ствараюць запрошаныя галоўныя рэдактары.
Пазітыўныя эмоцыі выклікалі загадкі ад нашага вясёлага сябра Васі Вясёлкіна. Гэтыя галаваломкі забаўлялі ўсіх, і іх разгадванне стала сапраўдным творчым выклікам.
Разам з дзецьмі праверылі веданне беларускай мовы і літаратуры, узгадалі класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў, творы якіх у розныя часы друкаваліся на старонках “Вясёлкі”.
Сустрэча з чытачамі была неверагодна важная і пазітыўная. Мы абмяняліся ідэямі, ведамі і ўсмешкамі. Гэта быў дзень, які нагадаў нам, наколькі важныя нашы чытачы, і натхніў нас працаваць яшчэ больш старанна для іх задавальнення. З нецярпеннем чакаем наступнай сустрэчы!

















Пожалуйста зарегистрируйтесь