Музей часопіса “Вясёлка” наведвалі вучні мінскіх школ
- 31 марта 2023 13:03:00
Як хутка скончыліся вясновыя школьныя канікулы... Спадзяёмся, што яны былі для вас пазнавальныя і вясёлыя. Госці музея часопіса “Вясёлка” дакладна іх запомняць!
Цягам тыдня нас наведвалі вучні мінскіх школ. Дзеці даведаліся пра гісторыю стварэння часопіса “Вясёлка”, пазнаёміліся з літаратурай нашага выдавецтва, згулялі ў самыя цікавыя гульні і праверылі веданне беларускай мовы. Не абышлося і без падарункаў.
Нагадваем, што наведаць музей можна не толькі ў дні канікул.
Рэдакцыя часопіса “Вясёлка” знаходзіцца па адрасе: вул. Кальварыйская, 25, 3-і паверх, каб. 309. Папярэдні запіс абавязковы па тэлефонах: +375 17 200 81 92; +375 29 657 12 00. Ірына Ігараўна.














Пожалуйста зарегистрируйтесь