Дамаможнік А. А. Корзюка «Настольная кніга настаўніка гісторыі» паступіў у продаж
- 07 апреля 2023 14:03:00
Дамаможнік А. А. Корзюка «Настольная кніга настаўніка гісторыі» — першае падобнае
выданне ў шэрагу літаратуры па выкладанні гісторыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Уяўляе сабой актуальны практыкаарыентаваны метадычны дапаможнік для
настаўнікаў. Упершыню пад адной вокладкай сістэмна прадстаўлены дыдактычныя і
метадычныя асновы арганізацыі эфектыўнага ўрока, комплексна раскрываюцца
класічныя і сучасныя метады, прыёмы і тэхналогіі навучання гісторыі і асноўныя
формы арганізацыі актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў ва ўмовах
мадэрнізацыі школьнай гістарычнай адукацыі і кампетэнтнаснага падыходу ў
навучанні прадмету. Дапаможнік напісаны з улікам навейшых тэндэнцый развіцця
дыдактыкі гісторыі і школьнай гістарычнай адукацыі.
Выданне змяшчае вялікую колькасць практычнага матэрыялу, які можа быць
выкарыстаны педагогамі ў якасці дыдактычнага інструментару ў працэсе навучання
гісторыі, а таксама паслужыць асновай для распрацоўкі ўласных метадычных
прадуктаў. Настаўнік зможа падабраць аптымальныя прыёмы і сродкі навучання з
улікам узроставых асаблівасцяў, пазнавальных магчымасцяў вучняў канкрэтнага
класа і самастойна сканструяваць іх змест.
Дапаможнік адрасаваны настаўнікам гісторыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, метадыстам устаноў дадатковай адукацыі дарослых, спецыялістам у галіне гістарычнай адукацыі і методыкі выкладання гісторыі, студэнтам гістарычных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі, магістрантам, аспірантам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі выкладання гісторыі.
264 с.
Цвёрды пераплёт
Замовіць выданне можна на сайце aiv.by.











Пожалуйста зарегистрируйтесь