Часопіс “Вясёлка” прымае гасцей!

  • 11 июня 2023 15:03:00
Рэдакцыю і музей часопіса наведалі вучні сярэдніх школ № 126 і № 12.
Дзеці пазнаёміліся з кніжнымі выданнямі “Адукацыі і выхавання”, захапіліся тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці.

Разам з часопісам “Вясёлка” ўзгадалі, якія творы беларускіх пісьменнікаў яны ведаюць, падзяліліся, чаму менавіта гэтыя гісторыі закранулі іх сэрца.
Праверылі веданне беларускай мовы – і атрымалі выдатную ацэнку!

Прыходзьце да нас!

Рэдакцыя часопіса “Вясёлка” знаходзіцца па адрасе: вул. Кальварыйская, 25, 3-і паверх, каб. 309. Папярэдні запіс абавязковы па тэлефонах: +375 17 200 81 92; +375 29 657 12 00. Ірына Ігараўна.
 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь