Часопіс “Вясёлка” наведаў школу № 148 г. Мінска.
- 06 октября 2023 10:30:00
Разам з Ірынай Ходзінай, вядучым спецыялістам па сувязях з грамадскасцю, дзеці ўзгадалі гісторыю “Вясёлкі” – адзінага беларускамоўнага часопіса для малодшых школьнікаў, праверылі веданне роднай мовы, узнавілі веды пра пісьменнікаў, што ствараюць дзіцячыя творы, якія друкуюцца на старонках “Вясёлкі”. Юныя чытачы даведаліся шмат новага і цікавага, бавілі час за гульнямі, адказвалі на займальныя пытанні і за гэта атрымлівалі падарункі!
Акрамя таго, вучні пазнаёміліся з іншымі дзіцячымі часопісамі і кнігамі, якія выдаюцца ў “Адукацыі і выхаванні”. Сапраўднае захапленне гасцей выклікалі цудоўныя кнігі серый “Мир путешествий” і “99 захватывающих фактов”.














Пожалуйста зарегистрируйтесь