Часопіс “Роднае слова” правёў прэзентацыю публікацый, якія выйшлі ў майскім нумары-альманаху

  • 05 июня 2023 14:03:00
Самую дзіцячую пару – лета – часопіс “Роднае слова” сустрэў прэзентацыяй публікацый, якія выйшлі ў майскім нумары-альманаху, прымеркаваным да 140-годдзя дзіцячага беларускага пісьменніка Янкі Маўра.

На круглым стале “Яго свет належыць дзецям”, што прайшоў у межах Фестывалю дзіцячай кнігі “Міхасёвы прыгоды” ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа і быў прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей, ішла гаворка пра матэрыялы нумара, якія выяўляюць актуальны педагагічна-выхаваўчы патэнцыял твораў пісьменніка і іх увасаблення ў іншых відах мастацтва, разглядаюць стратэгіі асэнсаванага чытання як важны складнік выхавання асобы і яе сацыялізацыі, прапануюць сучасныя формы працы з дзецьмі (інтэлектуальныя гульні, літаратурныя квэсты і інш.).

Падрабязней чытайце на сайце "Роднага слова"
 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь