Часопіс “Буся” наведаў дзіцячы садок № 496 г. Мінска
- 03 апреля 2023 14:03:00
Маленькія бусяняты з тэатра “Красавічок” (кіраўнік Аксана Генадзеўна Ахрэмчык) добра падрыхтаваліся да прыходу гасцей: вывучылі і прачыталі вершы з часопіса і паказалі цудоўнае казачнае прадстаўленне.
Дзеткі пагулялі з Бусем у цікавыя гульні, даведаліся новыя беларускія словы. Старшыня рэдакцыйнай калегіі часопіса пісьменнік Уладзімір Ліпскі расказаў выхаванцам садка пра тое, як можна пасябраваць з “Бусем” і “Вясёлкай”.
Нагадваем, што часопіс “Буся” заўсёды рады сустрэчам з маленькімі чытачамі.
Запрашайце нас у госці і наведвайце музей часопіса “Вясёлка”!
Запіс па тэлефонах: +375 17 200 81 92; +375 29 657 12 00. Ірына Ігараўна.
















Пожалуйста зарегистрируйтесь