Часопіс “Буся” наведаў бусянятак у дзіцячым садку № 475.
- 14 апреля 2023 14:03:00
Маленькія чытачы добра падрыхтаваліся: прачыталі вершы пра сям’ю і Радзіму, станцавалі “Польку беларускую” і нават спелі для гасцей!
Дзеці разгадалі назву часопіса “Буся”, узгадалі беларускіх птушак і палічылі колеры вясёлкі. Разам з пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім стварылі ўласную версію казкі “Рэпка” і адразу ж паставілі сапраўдны маленечкі спектакль!
Дзякуй калектыву садка за запрашэнне!

















Пожалуйста зарегистрируйтесь