“Беларускі гістарычны часопіс” прыняў удзел у Рэспубліканскім свяце песні, паэзіі і народных рамёстваў да 100-годдзя паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”
- 26 июля 2023 11:00:00
23 ліпеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа і яго філіялах “Акінчыцы” і “Альбуць” прайшлі мерапрыемствы Рэспубліканскага свята песні, паэзіі і народных рамёстваў да 100-годдзя паэмы “Новая зямля”.
Па запрашэнні музея ўдзел у мерапрыемстве прынялі галоўны рэдактар “БГЧ” Аляксандр Корзюк і намеснік галоўнага рэдактара Наталля Матусевіч.
Свята пачалося з прэзентацыі факсімільнага выдання паэмы 1923 г., на якім выступілі сваякі Якуба Коласа, літаратары, перакладчыкі яго твораў, госці свята з Расіі і замежных краін.
Пасля пераезду ў г. Стоўбцы адбылося ўскладанне кветак да помніка Якубу Коласу і наведванне мемарыяльнай сядзібы “Акінчыцы”, дзе ў 1882 г. нарадзіўся будучы песняр.
Асноўнай пляцоўкай свята стала мемарыяльная сядзіба “Альбуць”, на тэрыторыі якой разгарнулася канцэртная праграма мастацкіх калектываў Дома культуры г. Стоўбцы, народнага тэатра “Жывое слова” БДПУ. Працавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі ад музея Якуба Коласа, выстава-продаж вырабаў народных майстроў.
Супрацоўнікі “БГЧ” перадалі ў фонды музея асобнік часопіса з матэрыяламі, прысвечанымі 130-гадоваму юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, і абмеркавалі з дырэктарам музея Ірынай Мацяс і яго супрацоўнікамі далейшыя шляхі сумеснай дзейнасці.















Пожалуйста зарегистрируйтесь