“Беларускі гістарычны часопіс” прыняў удзел у ХХХ Дні беларускага пісьменства.

  • 09 сентября 2023 14:00:00

2–3 верасня 2023 г. у Гарадку Віцебскай вобласці адбыўся юбілейны ХХХ Дзень беларускага пісьменства.


Літаратурны брэнд горада — паэма «Тарас на Парнасе», найбольш імаверны аўтар якой – Канстанцін Вераніцын – нарадзіўся 1 (13) чэрвеня 1834 г. у вёсцы Астраўляны Віцебскага павета Віцебскай губерні (цяпер Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці).


Па запрашэнні Аргкамітэта да ўдзелу ў свяце быў запрошаны галоўны рэдактар часопісаў “Беларускі гістарычны часопіс” і “Гісторыя і грамадазнаўства” Аляксандр Аляксандравіч Корзюк.


 Пад час мерапрыемства на пляцоўках РУП “Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” адбылася прэзентацыя навукова-метадычных часопісаў па гісторыі, а таксама “Настольнай кнігі настаўніка гісторыі”


Адбылася рабочая сустрэча з дырэктарам Гарадоцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Крысцінай Аляксандраўнай Жоравай, пад час якой была дасягнута дамоўленасць аб публікацыях супрацоўнікаў музея на старонках часопіса.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь