“Беларускі гістарычны часопіс” паўдзельнічаў у “Школе маладога вучонага” і ярмарцы студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
- 17 сентября 2023 14:00:00
18 верасня 2023 г. на гістарычным факультэце БДПУ
першакурснікам прадставілі асноўныя накірункі дзейнасці студэнцкіх
навукова-даследчых лабараторый “Кліа” (навуковы кіраўнік – А.А. Корзюк),
“Рубікон” (навуковы кіраўнік – С.П. Шупляк,) “Спадчына” (навуковы кіраўнік –
А.Ф. Рацько), “Памяць” (навуковы кіраўнік – А.В. Касовіч). Мадэратарамі
сустрэчы былі намеснік дэкана па навуковай рабоце, дацэнт кафедры гісторыі
Беларусі і славянскіх народаў Н.В. Барабаш і старшыня студэнцкага навуковага
таварыства гістарычнага факультэта, удзельнік СНДЛ “Кліа” Анастасія Сталярова.
У якасці партнёра на мерапрыемстве выступіла намеснік
галоўнага рэдактара “Беларускага гістарычнага часопіса” Наталля
Уладзіміраўна Матусевіч. Яна расказала пра значнасць адзінага ў краіне навукова-тэарэтычнага,
навукова-метадычнага часопіса ў развіцці айчыннай гістарычнай навукі і адукацыі
на працягу 30 гадоў, ролю калектыву рэдакцыі ў фарміраванні студэнтаў як
навукоўцаў, настаўнікаў, музейных і архіўных работнікаў.
Студэнты з цікавасцю даведаліся пра штогадовую арганізацыю
сумесна з супрацоўнікамі рэдакцыі і СНДЛ “Кліа” квэстаў “Мінск гістарычны:
месцы памяці Вялікай Айчыннай вайны”, “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”,
падрыхтаваных па матэрыялах “Беларускага гістарычнага часопіса”. Яны заахвоціліся
паўдзельнічаць у сумесным мерапрыемстве “Ноч музеяў”, якое ладзіцца ў
рэдакцыі і на базе музеяў г. Мінска.
Была дасягнута дамоўленасць аб далейшым навуковым і творчым
супрацоўніцтве паміж рэдакцыяй “БГЧ” і выкладчыкамі, студэнтамі гістарычнага
факультэта ў рамках Дамовы паміж выдавецтвам “Адукацыя і выхаванне” і БДПУ імя
Максіма Танка.












Пожалуйста зарегистрируйтесь