Анансаваны лістападаўскі нумар «Беларускага гістарычнага часопіса».
- 13 ноября 2023 16:30:00
На старонках часопіса адлюстраваныя матэрыялы навуковага круглага стала да 100-годдзя з дня ўтварэння Камуністычнай партыі Беларусі, якое адзначаецца сёлета.
23–24 лістапада 2023 г. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе III Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава”, у рамках якой адбудзецца адмысловы круглы стол, прысвечаны гэтай падзеі. Удзел у мерапрыемстве возьмуць супрацоўнікі рэдакцыі часопіса.
У адпаведнасці з пратаколам даручэнняў сумеснага пасяджэння Камісіі па навукова-метадычным забеспячэнні гістарычнай палітыкі і Каардынацыйнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь па развіцці гістарычнай навукі і адукацыі у змесце дадзенага нумара чытачам прадстаўляюцца матэрыялы круглага стала, а таксама метадычны блок часопіса па вывучэнні дадзенай тэмы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Пожалуйста зарегистрируйтесь