"Адукацыя і выхаванне” далучылася да святкавання тыдня фінансавай граматнасці

  • 23 марта 2023 19:03:00

Кожны год у сакавіку Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь праводзіць тыдзень фінансавай граматнасці. У 2023 годзе ён праходзіць з 21 па 27 сакавіка. Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” далучылася да святкавання і падарыла наведвальнікам стэнда кнігі “Грошык i таямнiчы кошык. Азбука фiнансавай граматнасцi ад “Беларусбанка”. Герой аповесцi Грошык суправаждае дзяцей у прыгодах у Краiне фiнансаў, дае ўрокi фiнансавай адукацыi, знаёмiць з грашовай энцыклапедыяй.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь