23 ліпеня святкуе свой юбілей Алесь Іванавіч Бельскі!

  • 23 июля 2023 09:00:00

Дарагі Алесь Іванавіч! 


Прыміце нашы сардэчныя віншаванні з 60-годдзем! 


Мы ўдзячны Вам за шматгадовае плённае супрацоўніцтва на пасадзе галоўнага рэдактра часопіса “Беларуская мова і літаратура”, накіраванае на захаванне і папулярызацыю галоўнай гісторыка-культурнай каштоўнасці нацыі і дзяржавы – беларускай мовы і набыткаў, створаных на ёй. 

Не адно пакаленне настаўнікаў-філолагаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў звяртаецца да матэрыялаў Вашага часопіса як крыніцы новых ведаў, перадавога педагагічнага вопыту, грунтоўнага навукова-метадычнага дарадцы. 

Шчыра жадаем Вам заўсёды заставацца верным сваім ідэалам. Моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі, сямейнага дабрабыту і поспехаў у прафесійнай, навуковай і творчай сферах, рэалізацыі цікавых перспектыўных культурна-асветніцкіх праектаў і далейшага плёну ў вашай высакароднай творчай працы на карысць роднай Беларусі!

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь