21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

  • 03 февраля 2023 16:03:00

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе.

У гэты дзень Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ладзіць Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове.

Дыктоўка будзе праходзіць анлайн. 21 лютага ў 13:00 уключыцца трансляцыя ў Zoom і на YouTube-канале (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute). Плануецца прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё. 

Каб узяць удзел, трэба да 20 лютага зарэгістравацца на сайце інстытута. Пасля вы атрымаеце па электроннай пошце бланк, які можаце раздрукаваць і пісаць дыктоўку на ім.

Тэлефон для даведак: +375 17 270-04-74,

электронная пошта: dyktouka21@gmail.com.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь